28/07/2023

Пра цяжарных жанчын

  •  Цяжарную жанчыну прасілі першай зайсці ў хату, гэта прыносіла дабрабыт.
  • Цяжарную жанчыну прсілі пакарміць карову хлебам, каб добра пладзілася.
  • Нельга было ступаць на крывое - дзіця народзіцца крывым.
  • Нельга было пераступаць жабу ці забіваць яе, ці нават доўга глядзець - дзіця народзіцца рабым і непрыгожым.
  • Калі замужняя жанчына сніла злоўленую рыбу ці зайчыка - яна зацяжарыла.
  • Цяжарнай нельга было глядзець у калодзеж - дзіця народзіцца сляпым.
  • Нельга было стрыгчы валасы на працягу ўсёй цяжарнасці, каб "не ўкараціць дзіцяці розуму".
  • Нельга было спрачацца, сварыцца, лаяцца, каб дзіця не нарадзілася пакалечаным.
  • Калі на свята ў хату, дзе жыве цяжарная, першым зойдзе мужчына, то ў яе народзіцца сын, калі жанчына - то дачка.
  • Калі падчас цяжарнасці жанчына застаецца прыгожай, то народзіцца сын, калі прыгажосць знікае - то дачка (яна "забірае" прыгажосць у маці).
  • Цяжарным пераступаць праз вяроўкі, ніткі, каб не абкруцілася вакол дзіцячай шыйкі пупавіна.
  • Каб не справакаваць цяжкія роды, не дазвалялася ні зашываць на сабе адзежы і бялізны, ні прышываць на сабе гузік.
  • Выпуклы жывот - на хлопца, пляскаты - на дзеўку.
  • Нельга было цяжарнай жанчыне глядзець на сляпых, глухіх, непрыгожых, калек, кульгавых, вар'ятаў, а то дзіця "забярэ" сабе гэтыя недахопы.
  • Нельга «дражніць» картавага, заіку, шапялявага, імітаваць жывёльныя гукі, напрыклад, сабачы брэх, «курняўканьне» ката, рык каровы ды іншае. Лічылася, што дзіця будзе мець у голасе тыя недахопы, з якіх кпіла маці.
  • Цяжарнай жанчыне забаранялася красці, падманваць, зайздросціць, лаяцца, каб не нарадзіць манюку, злодзея, зайздросніка, грубіяна.
  • Калі роды праходзілі цяжка, гаспадар (муж) павінны быў ажчыніць усе дзверы і вокны ў хаце. Гэта спрыяла хуткаму з'яўленню дзіцяці.