15/10/2023

Пра жаб

  • Прысніць жабу — вельмі кепскі знак.
  • Калі цяжарная жанчына паглядзіць на жабу, ці наступіць, ці пераступіць, - дзіця народзіцца рабым і непрыгожым.
  • Калі жаба заскочыць у хату - да хваробы.
  • Калі дзіця дражняць жабай, то ён вырасце гарбатым.
  • Калі хлопец хоча прываражыць дзяўчыну, ён павінен з’есці лапку жабы. А  калі малады чалавек з’есць жабу цалкам, то пакахае старую жанчыну.
  • Калі забіць жабу - будзе многа дзён ісці дождж, які пазалівае ўсе палі і не будзе ўраджаю.
  • Нельга чапаць жаб, бо з'явяцца бародаўкі.
  • Нельга забіваць жаб, бо маці памрэ.
  • Калі на магіле чалавека многа жаб, то ён пры жыцці быў дрэнным чалавекам і нават чараўніком.
  • Жанчыне нельга чапаць жаб, бо не будзе ўдавацца хлеб.

10/10/2023

Дзень нараджэння ды знешні выгляд

  • Хто ў сераду родзіцца, той да ўсяго здольны.
  • Хто ў маі нарадзіўся, той усё жыццё будзе маяцца.
  • Хто нарадзіўся на маладзіку, той да стіарасцйі будзе выглядаць молада.
  • У каго бровы зрасліся, той дома не памрэ. Смерць яго чакае ў дарозе.
  • Няма нічога лепшага, калі ў дзень нараджэння дзіцяці (у дзень родаў) у хаце будзе старац. Тады жыццё немаўляці будзе доўгае і шчаслівае.
  • Кульгавы, рыжы ды лысы - самы паганы чалавек.