16/08/2023

Пра змей

  • Калі ў хаце завёўся вуж, не трэба чапаць яго, ён ахозвае хату ад нячысцікаў.
  • Калі забіць вужа - памрэ гаспадар, калі забіць вужыху - памрэ гаспадыня, калі забіць вужанятак - памруць дзеці.
  • Убачыць вужа каля хаты - да вялікага шчасця.
  • Калі вуж жыве каля каровы, то яго нельга забіваць - карова таксама памрэ.
  • Калі ж па нейкай нечаканасці нехта забіў вужа, то трэба палку ці камень, якім забіў, выкінуць у ваду, а не то ўся скаціна памрэ.
  • Не чапай гадзюку, а не то будзе няшчасце.

Комментариев нет:

Отправить комментарий