16/02/2023

Павер'і на Каляды

  • На Каляды ніхто не працаваў. Нельга было шыць, ткаць, плесці і секчы сякерай. Калі парушыць гэта правіла, то дзеці народзяцца з калецтвамі.
  • Смецце на працягу 2 тыдняў перад Калядвамі не выкідвалі, а складвалі ў асобную кадку і потым, пасля святаў, выкідвалі ў балота. Гэта павінна было прадухіліць з'яўленне пустазелля ў агародзе.
  • Венік, якім падмяталі ўвесь год, гаспадар на парозе рассякаў на тры часткі і спальваў у печы. Лічылася, што венік сабраў за год усе няшчасці і, каб яны не перайшлі ў наступны год, яго трэба спаліць.
  • На працягу 2 калядных тыдняў (з 6 па 19 студзеня) нельга было стрыгчы пазногці. Гэта магло прывесці да хваробы чалавека або скаціны.
  • Калі 7 студзеня ў дом першай заходзіла "чужая жанчына" (суседка, проста знаёмая), то з ёй у хату маглі зайсці хваробы і няшчасце.
  • У хату абавязкова ставілі свежую ваду - сімвал ачышчэння і здароўя.
  • Лічылася, што перыяд ад Каляд да Масленіцы - лепшы для заключэння дагавораў.
  • Нельга было не адчыніць дзверы калядоўшчыкам - гаспадароў тады чакалі няшчасці.
  • На працягу ўсіх Каляд (з 6 па 19 студзеня) забаранялася аддаваць нешта з дому.
  • На Каляды (7 студзеня) забаранялася хадзіць у госці.


Комментариев нет:

Отправить комментарий