- Перад Новым годам неабходна было вярнуць усе даўгі, каб не расплачвацца за іх увесь наступны год.
- Калі ў нвагоднюю ноч з чалавекам нешта здарыцца, то гэта будзе працягвацца ўвесь наступны год.
- 1 студзеня забаранялася займацца цяжкай працай, інакш потым увесь год працаваць без адпачынку.
- Каб увесь гандаль ішоў паспяхова, гандляры прадавалі тавар за паўкошту першаму пакупніку.
- Калі дзяўчына пераапранецца некалькі разоў на Новы год, то ў годзе можна чакаць новае адзенне.
- У першае навагодняе мыццё ў посуд з вадой трэба было абавязкова пакласці медныя ці залатыя манеты для таго, каб атрымаць прыгадосць і маладосць.
Блог беларускіх павер’яў
01/11/2023
Навагодняе
15/10/2023
Пра жаб
- Прысніць жабу — вельмі кепскі знак.
- Калі цяжарная жанчына паглядзіць на жабу, ці наступіць, ці пераступіць, - дзіця народзіцца рабым і непрыгожым.
- Калі жаба заскочыць у хату - да хваробы.
- Калі дзіця дражняць жабай, то ён вырасце гарбатым.
- Калі хлопец хоча прываражыць дзяўчыну, ён павінен з’есці лапку жабы. А калі малады чалавек з’есць жабу цалкам, то пакахае старую жанчыну.
- Калі забіць жабу - будзе многа дзён ісці дождж, які пазалівае ўсе палі і не будзе ўраджаю.
- Нельга чапаць жаб, бо з'явяцца бародаўкі.
- Нельга забіваць жаб, бо маці памрэ.
- Калі на магіле чалавека многа жаб, то ён пры жыцці быў дрэнным чалавекам і нават чараўніком.
- Жанчыне нельга чапаць жаб, бо не будзе ўдавацца хлеб.
10/10/2023
Дзень нараджэння ды знешні выгляд
- Хто ў сераду родзіцца, той да ўсяго здольны.
- Хто ў маі нарадзіўся, той усё жыццё будзе маяцца.
- Хто нарадзіўся на маладзіку, той да стіарасцйі будзе выглядаць молада.
- У каго бровы зрасліся, той дома не памрэ. Смерць яго чакае ў дарозе.
- Няма нічога лепшага, калі ў дзень нараджэння дзіцяці (у дзень родаў) у хаце будзе старац. Тады жыццё немаўляці будзе доўгае і шчаслівае.
- Кульгавы, рыжы ды лысы - самы паганы чалавек.
16/08/2023
Пра змей
- Калі ў хаце завёўся вуж, не трэба чапаць яго, ён ахозвае хату ад нячысцікаў.
- Калі забіць вужа - памрэ гаспадар, калі забіць вужыху - памрэ гаспадыня, калі забіць вужанятак - памруць дзеці.
- Убачыць вужа каля хаты - да вялікага шчасця.
- Калі вуж жыве каля каровы, то яго нельга забіваць - карова таксама памрэ.
- Калі ж па нейкай нечаканасці нехта забіў вужа, то трэба палку ці камень, якім забіў, выкінуць у ваду, а не то ўся скаціна памрэ.
- Не чапай гадзюку, а не то будзе няшчасце.
28/07/2023
Пра цяжарных жанчын
- Цяжарную жанчыну прасілі першай зайсці ў хату, гэта прыносіла дабрабыт.
- Цяжарную жанчыну прсілі пакарміць карову хлебам, каб добра пладзілася.
- Нельга было ступаць на крывое - дзіця народзіцца крывым.
- Нельга было пераступаць жабу ці забіваць яе, ці нават доўга глядзець - дзіця народзіцца рабым і непрыгожым.
- Калі замужняя жанчына сніла злоўленую рыбу ці зайчыка - яна зацяжарыла.
- Цяжарнай нельга было глядзець у калодзеж - дзіця народзіцца сляпым.
- Нельга было стрыгчы валасы на працягу ўсёй цяжарнасці, каб "не ўкараціць дзіцяці розуму".
- Нельга было спрачацца, сварыцца, лаяцца, каб дзіця не нарадзілася пакалечаным.
- Калі на свята ў хату, дзе жыве цяжарная, першым зойдзе мужчына, то ў яе народзіцца сын, калі жанчына - то дачка.
- Калі падчас цяжарнасці жанчына застаецца прыгожай, то народзіцца сын, калі прыгажосць знікае - то дачка (яна "забірае" прыгажосць у маці).
- Цяжарным пераступаць праз вяроўкі, ніткі, каб не абкруцілася вакол дзіцячай шыйкі пупавіна.
- Каб не справакаваць цяжкія роды, не дазвалялася ні зашываць на сабе адзежы і бялізны, ні прышываць на сабе гузік.
- Выпуклы жывот - на хлопца, пляскаты - на дзеўку.
- Нельга было цяжарнай жанчыне глядзець на сляпых, глухіх, непрыгожых, калек, кульгавых, вар'ятаў, а то дзіця "забярэ" сабе гэтыя недахопы.
- Нельга «дражніць» картавага, заіку, шапялявага, імітаваць жывёльныя гукі, напрыклад, сабачы брэх, «курняўканьне» ката, рык каровы ды іншае. Лічылася, што дзіця будзе мець у голасе тыя недахопы, з якіх кпіла маці.
- Цяжарнай жанчыне забаранялася красці, падманваць, зайздросціць, лаяцца, каб не нарадзіць манюку, злодзея, зайздросніка, грубіяна.
- Калі роды праходзілі цяжка, гаспадар (муж) павінны быў ажчыніць усе дзверы і вокны ў хаце. Гэта спрыяла хуткаму з'яўленню дзіцяці.
21/05/2023
Ежа і напіткі 2
- Хто за ежаю пакідае недаедкі, таму чэрці прысняцца.
- Хто падбірае ды есць чужыя аб'едкі, у таго будуць балець зубы.
- Той хлеб, што бяруць у дарогу, трэба аддаць дзецям як гасцінец, а то людзі будуць цурацца.
- Калі хто есць хлеб і не заўважае, што ўзяў чужы кавалак, пра таго кажуць, што ён зайздросны.
- Калі ад вячэры застаецца страва, то на заўтра можна не чакаць добрага надвор'я.
- Пасля тлустае стравы нельга піць многа вады, бо будзе хвароба.
- Калі хто просіць пазычыць хлеба, то нельга адмаўляць, нават калі і самому не хапае, бо прыйдзе вялікае гора і голад.
- Калі пякуць бліны, то першы аддаюць дзецям, каб у хаце было шчасце і прыбытак. Апошні блін трэба пакінуць на скаварадзе, кабзаўжды была хата багата.
- Калі страва пры гатоўцы часта перамешваецца, то ў хаце ўсе будуць жыць у згодзе.
- Каб квашаныя буракі былі смачныя ды доўга захоўваліся, трэба, каб ваду для іх нёс мужчына, а не жанчына.
- Капуста лепш удаецца, калі яе заквашвае мужчына.
19/05/2023
Ежа і напіткі
- Без хлеба нельга есці, бо прыйдзе няшчасце.
- Калі кавалак хлеба ўпаў на падлогу, яго трэба падняць і папрасіць прабачэння, а то нястача прыйдзе (голад).
- За ежаю нельга гаварыць, бо ліха (бяда) ускочыць у рот і "з'есць" чалавека.
- Як ад бохана адрэжуць акраец, то нельга гэтым бокам паварочваць хлеб да сцяны, бо тады ўсе будуць ад гаспадара адварочвацца.
- Не можна пісь недапітую чарку, каб не стаць п'яніцай.
- Хто ў шапцы есць, таго людзі будуць лічыць дурнем.
- Нельга есці сала і запіваць яго вадой, бо будзе вадзянка.
- Хто есць да службы ў царкве, той скарачае сабе жыццё.
- Хто вельмі многа есць сала, у таго вочы запухнуць.
- Калі ў час ежы ў хату пастукае чужы чалавек (або проста падыдзе да людзей, што ядуць), яго трэба запрасіць да стала, бо гэта можа быць святы чалавек.
- Хто вельмі часта трапляе на чужыя абеды, то лічыцца, што ён хутка збяднее.
- Калі ў хаце пад сталом ёсць сабака, то першы кавалак - яму, бо не ведаем, з чые ласкі жывём.
- Нельга есці стоячы - будзе шмат працы або схопіцца хвароба.
- Нельга есці лежачы, бо станеш беспрытульным.
- Трэба есці хлеб так, каб не падалі крошкі, бо калі іх падбяруць мышы, то будуць балець зубы.
- Калі есці хлеб над калодзежам і крошкі ўпадуць у ваду, то хутка памрэ нейкая свойская жывёліна.
- Калі з рук падае лыжка, то кажуць: ці бязрукі яе трымае, ці хтосьці на абед спяшаецца.
- Як на стале рассыплецца соль, то будзе ў хаце сварка.
- З сальніцы нельга браць соль пальцамі, бо будзе рваць пад пазногцямі.
- Калі на стол забудуць паставіць соль, то гаспадыня захварэе.
- Не можна есці хлеб каля акна, каб крошкі падалі на падаконне - у хаце будзе многа мух,п авукоў і ўсякай поскудзі.
- Цэлы хлеб нельга ламаць, трэба рэзаць, бо пакарае бог.
- Калі ў той час, як рэжуць хлеб, з рук выпадзе нож, - гэта да няшчасця.
16/02/2023
Павер'і на Каляды
- На Каляды ніхто не працаваў. Нельга было шыць, ткаць, плесці і секчы сякерай. Калі парушыць гэта правіла, то дзеці народзяцца з калецтвамі.
- Смецце на працягу 2 тыдняў перад Калядвамі не выкідвалі, а складвалі ў асобную кадку і потым, пасля святаў, выкідвалі ў балота. Гэта павінна было прадухіліць з'яўленне пустазелля ў агародзе.
- Венік, якім падмяталі ўвесь год, гаспадар на парозе рассякаў на тры часткі і спальваў у печы. Лічылася, што венік сабраў за год усе няшчасці і, каб яны не перайшлі ў наступны год, яго трэба спаліць.
- На працягу 2 калядных тыдняў (з 6 па 19 студзеня) нельга было стрыгчы пазногці. Гэта магло прывесці да хваробы чалавека або скаціны.
- Калі 7 студзеня ў дом першай заходзіла "чужая жанчына" (суседка, проста знаёмая), то з ёй у хату маглі зайсці хваробы і няшчасце.
- У хату абавязкова ставілі свежую ваду - сімвал ачышчэння і здароўя.
- Лічылася, што перыяд ад Каляд да Масленіцы - лепшы для заключэння дагавораў.
- Нельга было не адчыніць дзверы калядоўшчыкам - гаспадароў тады чакалі няшчасці.
- На працягу ўсіх Каляд (з 6 па 19 студзеня) забаранялася аддаваць нешта з дому.
- На Каляды (7 студзеня) забаранялася хадзіць у госці.
20/01/2023
Забабоны на вяселле
- Жаніцца ў маі - да няўдачы (усё жыццё маяцца), і тыя, хто заключыць шлюб на працягу гэтага месяца, затым будзе з горыччу успамінаць гэты дзень.
- Вяселле ў чэрвені азначала, што вы будзеце шмат падарожнічаць, а ў верасні - што вы будзеце багатыя.
- Жаніх не павінен бачыць нявесту ў вясельнай сукенцы да вяселля - да нешчаслівага шлюбу.
- Дрэнным прадвесцем маладым лічылася ўбачыць свінню, зайца, раскапаных магілу, цяжарную жанчыну, сабаку, саву, змяю, манашку або манаха.
- Няўдачу нявесце прынясе, калі яна пачуе крык пеўня ў дзень вяселля, а таксама калі яна сустрэне іншую нявесту. Аднак хоць чорная кошка, якая перабягае дарогу, лічыцца знакам няўдачы ў цэлым, калі нявеста ўбачыла чорную котку ў дзень свайго вяселля, гэта лічылася добрым знакам. Таксама поспех прыносілі голуб, жаба, вясёлка і ягня.
- Дрэнным прадвесцем лічылася звязаць свой лёс вузамі шлюбу з чалавекам, прозвішча якога пачыналася з той жа літары, што і ваша.
- Калі нявеста знойдзе ў сваім вясельным уборы павука - гэта да шчасця, ён прыносіў поспех.
- Калі на вяселлі з рук жаніха падаў пярсцёнак, гэта знак, што жаніх памрэ ці захварэе. Калі ж пярсцёнак падалў з рук нявесты, гэта азначала, што яна памрэ першай. Калі кальцо губляў хтосьці акрамя жаніха ці нявесты, гэта ніяк не паказвала на тое, хто з іх памрэ першым, толькі калі пярсцёнак не пакаціла на надмагіллі.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)